Фота Аляксандры Шчыглінскай
2 лістапада, ва ўспамін Усіх памерлых вернікаў, на мінскіх Кальварыйскіх могілках пройдзе агульнагарадская працэсія, якую правядзе Генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Юрый Касабуцкі, піша catholic.by
Пасля працэсіі ў касцёле іерарх узначаліць святую імшу за памерлых.
Пачатак працэсіі ў 18.00.
Біскуп Юрый Касабуцкі запрашае вернікаў па меры магчымасці браць удзел у малітвах за памерлых і нагадвае пра неабходнасць захавання пры гэтым санітарна-эпідэміялагічных норм у сувязі з павелічэннем колькасці захворванняў каранавіруснай інфекцыяй.





