Здарэнне адбылося вечарам 27 кастрычніка.
31-гадовы жыхар Полацка быў у гасцях у знаёмых, яны выпівалі. Мужчына выйшаў на балкон інтэрната і некалькі разоў трапіў з пнеўматычнага пісталета па аўтамабілі з супрацоўнікамі аддзела Дэпартамента аховы, піша БелТА.
Яны разгледзеліся і прыкладна вызначылі, адкуль вялася стральба і выклікалі на месца здарэння следча-аператыўную групу.
У стралка знайшлі пісталет з газавымі балонамі і шарыкамі для стральбы. Медагляд паказаў 3 праміле алкаголю. Прычыны стральбы высвятляюцца.
Распачатая крымінальная справа па ч. 1 арт. 339 (хуліганства).





