На таргах у Мінску даляр вырас на 0,0456 (1,79%) да 2,5990.
1 студзеня даляр каштаваў 2,1085, моцны рост амерыканскай валюты адбываўся ў сакавіку (на фоне падзення цаны на нафту) і ў жніўні.
Максімальнага значэння курс дасягнуў на таргах 28 жніўня — 2,6631, затым пачалося зніжэнне, а ў канцы мінулага тыдня даляр упаў да мінімальнага за два месяцы значэння — 2,5399.
Еўра сёння вырас на тры з паловай капейкі (+0,0346, 1,15%) да 3,0521
Максімальны курс (28 жніўня) — 3,1668, 1 студзеня — 2,3637.
Расійскі рубель апускаецца на 0,0033 да 3,3365 за 100 адзінак.





