Фота СК
У 3:30 ночы 28 кастрычніка невядомы мужчына падышоў ззаду да будынка мазырскай ДАІ, разбіў шыбу на першым паверсе і кінуў унутр памяшкання «кактэйль Молатава».
Як паведамляе Следчы камітэт, загарэўся пакой. Агонь патушылі, ён не перакінуўся на іншыя памяшканні.
«У выніку пажару ў кабінеце, дзе знаходзіцца добраахвотная народная дружына, пашкоджаныя сцены, падлога, падваконнік і офісная тэхніка», — паведамляе телеграм-канал прэс-сакратара МУС. На сцяне будынка пад пабітым акном фарбай напісалі «Возмездие!».
Заведзеная крымінальная справа за асабліва злоснае хуліганства.
Фота СК





