Трое з чацвярых аўтараў звароту супраць гвалту і беззаконня з Горак затрыманыя.

У ІЧУ апынуліся Валянцін Бас, Валерый Пасікаў і Аляксандр Касуха. Суд над імі можа адбыцца ўжо ў сераду. Пры гэтым, у чым іх абвінавачваюць, праваабаронцам невядома, паведамляе Horki.info.

Напярэдадні чацвёра супрацоўнікаў Горацкіх ачышчальных збудаванняў Магілёўскага Гарводаканала запісалі відэа, у якім асудзілі гвалт у дачыненні да мірных грамадзян і самавольства сілавых структур. Яны выказаліся супраць пагроз, якія паступаюць работнікам за выказванне грамадзянскай пазіцыі, і асудзілі спробы ўладаў падзяліць краіну на два лагеры.

«Мы заяўляем: мы — адзін народ, які жадае стабільнасці, заснаванай на законнасці і дэмакратыі, а не на ўзурпацыі ўлады і пагардзе Канстытуцыяй», — гаварылася ў звароце.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?