Кіраўнік Міністэрства замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў у тэлефоннай размове з Уладзімірам Макеем у аўторак заявіў пра падтрымку расійскім кіраўніцтвам планаў правядзення канстытуцыйнай рэформы ў Беларусі.
«Міністры таксама абмяняліся меркаваннямі аб бягучай сітуацыі ў Беларусі. З расійскага боку пацверджана падтрымка ініцыятывы беларускага кіраўніцтва па правядзенні канстытуцыйнай рэформы ў інтарэсах хутчэйшай нармалізацыі становішча ў краіне», — паведаміў МЗС РФ.
Размова адбылася па ініцыятыве беларускага боку.





