Эксперты «Клуба рэдактараў» ва ўнісон падтрымалі адмену мітынгу за Аляксандра Лукашэнку. Адчувалася, што яны заўсёды мелі такую пазіцыю і цяпер скарысталіся магчымасцю яе агучыць.

Іван Эйсмант: Справядлівае рашэнне.

Вадзім Баравік: Мудрае рашэнне. Мы ставім на пярэдні план жыццё чалавека. Калі ёсць рызыка падвергнуць нашых грамадзян любой небяспецы, лепш гэта папярэдзіць.

Дзмітрый Жук: Гэта рашэнне перадусім у інтарэсах людзей. Для ўлады было б крута паказаць 200-250 тысяч — глядзіце, заткніцеся нарэшце, перастаньце бударажыць людзей. Але ўлада адрозніваецца ад любых іншых рэчаў адказнасцю за свае рашэнні і дзеянні.

Марат Маркаў: Сапраўдны палітык, тым больш які кіруе дзяржавай, у першую чаргу клапоціцца аб грамадзянах. Вы хоць раз чулі заяву ад альтэрнатыўнага палітыка, што ў нядзелю выходзіць не трэба, таму што каранавірус?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0