Фонд беларускай узаемадапамогі @BY_Help выплаціў ужо 2,9 мільёна рублёў тым, хто звярнуўся па дапамогу.
Усяго па дапамогу звярнулася ўжо каля 7 тысяч чалавек.
Як менавіта дапамагае ініцыятыва?
- Пакрывае штрафы і суткі тым, хто быў затрыманы і/ці аштрафаваны за сваю грамадзянскую пазіцыю.
- Выплачвае грашовую кампенсацыю тым, хто быў збіты сілавікамі (ці выплата сям'і забітага).
- Аплачвае паслугі адваката за тых, на каго заведзена крымінальная справа (з адміністрацыйнымі справамі варта звяртацца да «Вясны»).
Дапамога пайшла ўжо 2200 грамадзянам. Астатнія выпадкі яшчэ правяраюць, паведамляе @by_help.





