Міліцыя адсправаздачылася аб тым, што затрымала 15-гадовага школьніка з Добруша, стваральніка тэлеграм-канала «Даныя карнікаў Беларусі».

Сілавікі абяцаюць праверыць, ці не парушыў падлетак адразу чатыры артыкулы Крымінальнага кодэкса:

  • Паклёп
  • Публічная абраза прадстаўніка ўлады ў сувязі з выкананнем ім службовых абавязкаў
  • Незаконны збор альбо распаўсюд інфармацыі аб прыватным жыцці
  • Махлярства.

Аднак па ўсіх гэтых артыкулах крымінальная адказнасць пачынаецца ў 16 гадоў. Добрушскага падлетка пакараць па іх немагчыма.

Стваральнік тэлеграм-канала «Даныя карнікаў Беларусі»

Стваральнік тэлеграм-канала «Даныя карнікаў Беларусі»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0