У Мінску на ўласніка кватэры ў ЖК «Каскад» адміністрацыя Фрунзенскага раёна склала пратакол: нібыта з акна яго кватэры цягнуўся трос да іншага дома. На гэтым тросе вісеў бел-чырвона-белы сцяг. 23 кастрычніка суддзя вынес рашэнне па гэтай справе: 30 базавых, піша Tut.by.

Сёння прадоўжыўся суд, першы працэс па якім быў некалькі дзён таму.

Суддзя Лукашэвіч пастанавіў: спагнаць з ўласніка той самай кватэры Дзяніса Жукаўца штраф — 30 базавых (810 рублёў).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0