Разам з Букмекерскай канторай Леон працягваем сачыць за вышэйшай лігай.

Невыразныя вынікі БАТЭ і «Шахцёра» ў апошніх турах, а таксама нечаканая параза «Нёмана» ў Гарадзеі далі магчымасць канкурэнтам уварвацца ў барацьбу за месцы на п'едэстале.

Асаблівага поспеху ў гэтым дабілася брэсцкае «Дынама». Пяць перамог запар — і каманда Кавальчука ўжо трэцяя па страчаных балах. У апошнім туры чэмпіёнаў Беларусі чакае заходняе дэрбі з «Нёманам»: магчыма, гэты матч канчаткова вырашыць медалёвае пытанне.

Але чацвёртую і сёмую каманды падзяляюць усяго два балы, і кожная страта можа каштаваць вельмі дорага.

На іншым баку табліцы таксама спякотна. Цукровыя каманды змаглі дабіцца сінхронных перамог і адарваліся ад «Белшыны», якая прапускала тур, на чатыры пункты. Дэбют Аляксандра Бразевіча на чале «Слуцка» аказаўся паспяховым, а «Гарадзея» ў канцы гульні вырвала вікторыю ў «Нёмана».

Галкіпер «Слуцка» Ілля Бранавец (у блакітнай форме) стаў героем матча з «Мінскам». Фота: ФК «Мінск».

Галкіпер «Слуцка» Ілля Бранавец (у блакітнай форме) стаў героем матча з «Мінскам». Фота: ФК «Мінск».

З іншых вынікаў адзначым галявую феерыю ў брэсцкім дэрбі, перамогу мінскага «Дынама» ў Салігорску, а таксама баявую нічыю ў гульні «Іслач» — БАТЭ. Вось усе вынікі тура:

  • «Слуцк» — «Мінск» 2:1
  • «Віцебск» — «Энергетык-БДУ» 1:0
  • «Нёман» — «Гарадзея» 0:1
  • «Смалявічы» — «Тарпеда-БелАЗ» 1:4
  • «Іслач» — БАТЭ 2:2
  • «Шахцёр» — «Дынама-Мінск» 0:1
  • «Дынама-Брэст» — «Рух» 5:2
  • Перанесены матч «Мінск» — «Славія» 2:1
  • Перанесены матч «Дынама-Брэст» — «Слуцк» 3:1

ТУРНІРНАЯ ТАБЛІЦА

Якія матчы нас чакаюць у наступным туры?

«Гарадзея» — «Смалявічы»

У «Гарадзеі» ёсць добрая магчымасць здабыць другую перамогу запар, чаго з «цукровай» камандай не здаралася з красавіка. З улікам таго, што наперадзе матчы ў Слуцку («Гарадзея» там не выйгравала ніколі), а таксама з мацнейшымі брэсцкім «Дынама» і «Іслаччу», наўрад ці колькасць набраных балаў «цукровых» істотна пабольшыцца пасля суботняй гульні.

У «Смалявічаў» жа серыя і не заканчвалася — 10 паразаў запар з агульным лікам 6:35. Стратэгічнае пытанне цяпер іншае: якой камандай гуляць у першай лізе і ці гуляць увогуле?

Прагноз «НН»: «Гарадзея» пераможа.

БАТЭ — «Віцебск»

Барысаўцы не змаглі выйграць у «Іслачы», але нават адарваліся ад канкурэнтаў яшчэ на адзін бал. У БАТЭ вельмі складаны каляндар: наперадзе матчы з «Шахцёрам» і мінскае «Дынама» ў апошнім туры, таму «Віцебску» саступаць ніяк нельга.

«Віцебск» перарваў нарэшце серыю з шасці матчаў без перамог і неістотна падправіў турнірнае становішча. Мяжа першай дзясяткі — наўрад ці той вынік, на які разлічвалі ў паўночным клубе.

Прагноз «НН»: перамога БАТЭ.

«Дынама-Мінск» — «Белшына»

У мінскага «Дынама» тры каляндарныя перамогі запар. Не надта відовішчныя, але мінчукі, якіх каўбасіць увесь сезон, усяго за чатыры балы ад п'едэстала. А расклад на канец сезону такі, што каманда Кучука можа лёгка набраць як мінімум 9 балаў з 12 магчымых.

Фота: ФК «Дынама-Мінск».

Фота: ФК «Дынама-Мінск».

«Белшына», якая, здавалася, амаль выскачыла з зоны вылету, праз «карону» прапусціла цэлы месяц і зноў вымушаная даганяць. Але наперадзе — матчы з «Шахцёрам» і БАТЭ, таму выратаванне будзе звышскладаным.

Прагноз «НН»: перамога «Дынама».

«Нёман» — «Славія»

У нядзелю матчы на Гродзеншчыне пройдуць без гледачоў. У Гродне з-за каранавіруса, у Лідзе (там «Ліда» прыме «Крумкачы») — «у сувязі з напружаным аператыўным становішчам на тэрыторыі г. Ліда і Лідскага раёна». 

А гледачы б «Нёману», які працягвае змагацца за медалі, дакладна б не нашкодзілі. Што тычыцца «Славіі», то ў мазырчукоў праз пераносы засталося ажно шэсць матчаў. Але малаверагодна, што каманда падымецца вышэй за 12 радок.

Прагноз «НН»: тотал, меншы за 2.5. 

«Энергетык-БДУ» — «Шахцёр»

За два месяцы на чале «Шахцёра» Раман Грыгарчук правёў чатыры матчы: 3 у чэмпіянаце і адзін кубкавы. Два з трох матчаў у лізе «Шахцёр» прайграў. Апошняя параза ад мінскага «Дынама» атрымалася вельмі эмацыйнай: з заўзятарамі канфліктавалі як галкіпер Аляксандр Гутар, так і спартыўны дырэктар клуба Аляксандр Рэхвіяшвілі.

«Студэнты» працягваюць дайграваць сезон і апускацца ўсё ніжэй і ніжэй. Пасля летняга распродажу лідараў амбіцыі ў каманды проста растварыліся.

Прагноз «НН»: перамога «Шахцёра».

«Рух» — «Іслач»

У кастрычніку наступіла чорная паласа ў «Руха». Спачатку каманда разгромна саступіла «Мінску» ў кубку (0:3), а пасля ўпусціла пераможны лік у брэсцкім дэрбі, прапусціўшы ажно 5 мячоў.

Фота: ФК «Дынама-Брэст».

Фота: ФК «Дынама-Брэст».

«Іслач» не прайграе тры месяцы, знаходзячыся за адну перамогу ад лідараў табліцы. Расклад на канец сезону даволі спрыяльны для працягу серыі.

Прагноз «НН»: «Іслач» не саступіць. 

«Мінск» — «Дынама-Брэст»

  • 26.10, 15:00. Мінск, стадыён «Трактар»

Пасля страчанай на апошніх хвілінах нічыёй у Слуцку «Мінск» змог рэабілітавацца ў перанесеным матчы са «Славіяй». Ёсць магчымасць падняцца ў першую дзясятку, але задачы ў «гараджан», відаць, ужо будуюцца на наступны сезон.

Пра берасцейцаў і іх магчымыя гарызонты мы напісалі вышэй. Але ходзяць чуткі, што налета Аляксандр Зайцаў можа сканцэнтравацца выключна на «Руху» і заб'е на «Дынама». Пабачым, як гэта адаб'ецца на гульні клуба.

Прагноз «НН»: Брэст пераможа.

«Тарпеда-БелАЗ» — «Слуцк»

«Слуцк» быў блізкі да таго, каб у перанесенай гульні адабраць балы ў брэсцкага «Дынама». Але «цукровыя» не рэалізавалі свае моманты, а ў канцы матча ўсё вырашыла розніца ў класе.

Цяпер «Слуцк» едзе ў Жодзіна, дзе ніколі ў гісторыі не выйграваў. Але магчыма, што гэта атрымаецца з новым трэнерам.

Прагноз «НН»: Тотал, большы за 2.5.

Дзяліцеся прагнозамі ў каментарах. Калі лічыце сябе экспертам у беларускім футболе, зрабіце стаўку ў Букмекерскай канторы Леон!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?