Чытачка «Нашай Нівы» сёння атрымала ліст ад Паўла Севярынца.

Севярынец піша, што на Акрэсціна атрымаў толькі адну паштоўку за два з паловай месяцы. Там таксама «згубілі» ягоныя рэчы. На Валадарцы ў гэтым плане лепш.

Жонка Вольга змагла перадаць усё патрэбнае для Паўла. Праз адмову даваць паказанні ў Паўла ёсць больш часу на чытанне кніг, малітвы і напісанне лістоў.

Напісаць ліст Паўлу Севярынцу можна па адрасе: СІЗА-1, вул. Валадарскага, 2, г. Мінск, 220030.

Адрасы іншых палітвязяў — па спасылцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0