Затрыманы адміністратар тэлеграм-канала «Отчислено» Ігар Кабушкаў.

У абед «Нашай Ніве» напісала чытачка, якая прадставілася яго сваячкай, каб паведаміць, што да Кабушкава прыйшлі з міліцыі: «Гавораць».

Гэты час ён быў у анлайне, але ўдакладняючыя пытанні журналістаў не чытаў і не адказваў на іх.

Пазней стала вядома, што ён затрыманы.

Як вядома «Нашай Ніве», перад выбарамі да бацькоў Кабушкава прыходзілі супрацоўнікі крымінальнага вышуку і цікавіліся актуальным месцазнаходжаннем сына, каб «пагаварыць». Чым скончылася тая гісторыя, невядома, але ён вырашыў не з'язджаць з краіны.

«Отчислено» — найбольшы тэлеграм-канал студэнцкай тэматыкі ў Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0