У нядзелю, 27 верасня, у цэнтры горада прайшла акцыя пратэсту. Сярод пратэстоўцаў быў хлопец з плакатам з надпісам «Шо-то мне не нравится здешний режим» (цытата з савецкай камедыі «Вяселле ў Малінаўцы»), піша Intex-Press.

Малады чалавек з плакатам быў апрануты ў паласатую вопратку, стылізаваную ў «турэмную робу». Неўзабаве яго затрымалі.

Ва УУС Брэсцкага аблвыканкама растлумачылі, што затрыманым аказаўся 33-гадовы ўраджэнец Азербайджана. Ён трапіў на відэа падчас шэсця з плакатам і выкрыкваў «Гэта наш горад».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0