Павел Пяскоў, spring96.org

Павел Пяскоў, spring96.org

Маладзечанцаў, якія адбівалі затрыманага ў сілавікоў на акцыі, пракурор просіць пазбавіць волі на 3 гады, піша spring96.org.

Сёння ў Маладзечне дзяржаўны абвінаваўца папрасіў суд пакараць Паўла Пяскова і Уладзіслава Еўсцягнеева, якія абвінавачваюцца па ч. 2 арт. 363 Крымінальнага кодэкса (супраціў супрацоўніку АМАПа, звязаным з ужываннем гвалту) за патасоўку з сілавікамі 19 чэрвеня, пазбаўленнем волі ў калоніі агульнага рэжыму.

Паўла Пяскова папрасіў пазбавіць волі на 3 гады і 3 месяцы ў калоніі агульнага рэжыму, а Уладзіслава Еўсцягнеева на тры месяцы менш — 3 гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.

Абвяшчэнне прысуду Пяскову і Еўсцягнееву суддзя Вікторыя Паляшчук прызначыла на заўтра, 29 верасня, а 10:00.

«Дадому ён не дайшоў». Затрымалі як мінімум аднаго маладзечанца, які адбіваў дэманстранта ў амапаўцаў

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0