Tut.by

Tut.by

Распараджэнне старшыні Брэсцкага аблвыканкама Анатоля Ліса аб прыпыненні будаўніцтва акумулятарнага завода прызнана страціўшым сілу. Пра гэта Tut.by паведаміла інфармаваная крыніца, а пазней пацвердзілі ў прэс-службе «акумулятарнага Альянсу».

Пасля скасавання распараджэння акумулятарны завод зможа прыступіць да будаўніча-мантажных і пусканаладачных работ.

— Аб запуску вытворчасці пакуль гаворкі не ідзе — удакладнілі ў прэс-службе кампаніі.

Адпаведнае рашэнне кіраўнік Брэсцкага аблвыканкама прыняў 25 верасня.

Нагадаем, з просьбай адмяніць распараджэнне аб прыпыненні будаўніцтва завода ў аблвыканкам 25 жніўня звярнулася кіраўніцтва прадпрыемства. Дырэктар «акумулятарнага Альянсу» Дзмітрый Бутаў аргументаваў гэта тым, што акумулятарны завод атрымаў усе неабходныя дазволы: станоўчыя заключэнні дзяржаўнай экалагічнай і будаўнічай экспертыз, а таксама дазвол на выкіды.

Раней Аляксандр Лукашэнка абяцаў берасцейцам, што лёс завода вырашыць мясцовы рэферэндум. Адбудзецца ён ці не няма, пакуль не ясна. У адказе, які 21 верасня атрымалі ад абласных уладаў праціўнікі будаўніцтва акумулятарнага завода, паведамлялася, што тэма рэферэндуму «далейшага развіцця з боку ініцыятыўнай групы не знайшла».

Праваабаронца Раман Кісляк распавёў Tut.by, што актывісты працягваюць працу па правядзенні мясцовага рэферэндуму. На мінулым тыдні яны прыступілі да фармавання ініцыятыўнай групы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0