Стратэгія Беларусі па барацьбе з COVID-19 па паспяховасці параўнальная з падыходам Швецыі, заявіла намеснік міністра аховы здароўя Алена Богдан у эфіры тэлеканала СТБ.

«Беларусь пайшла тым самым шляхам, што і Швецыя. Магчыма, калі б не хваляванні вакол палітычных падзей, што падаграюцца Telegram-каналамі, то вопыт Беларусі па барацьбе з пандэміяй COVID-19 быў бы пастаўлены ў адзін шэраг з вопытам Швецыі як адзін з самых паспяховых і эфектыўных», — сказала Алена Богдан.

Паводле яе слоў, «Беларусь не закрыла межы, мы не спынілі вытворчасць, выканалі ўсе свае міжнародныя абавязацельствы, нам хапіла ложкавага фонду, лекавых сродкаў».

Фота Надзеі Бужан.

Фота Надзеі Бужан.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?