Жыхарам Вільні з кастрычніка пачнуць раздаваць таблеткі ёду. Пра гэта заявілі ў прэс-службе мэрыі літоўскай сталіцы, паведамляе РБК са спасылкай на Радыё LRT.
Бясплатны ёдаваны калій вырашылі раздаваць у якасці абароны шчытападобнай залозы насельніцтву, якое пражывае ў радыусе 100 км ад Беларускай АЭС, размешчанай каля Астраўца.
Зараз улады рыхтуюцца перавезці запас лекаў са склада цэнтра па надзвычайных сітуацыях Міністэрства аховы здароўя ў пяць найбуйнейшых аптэчных сетак Вільні. Жыхарам сталіцы на першапачатковым этапе раздадуць 2,1 млн таблетак.
0
0
0
0
0
0