president.az

president.az

Прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў звярнуўся да народа ў сувязі з абвостраным ваенным канфліктам з Арменіяй у Нагорным Карабаху, паведамляе РБК.

Паводле яго слоў, раніцай 27 верасня Арменія падвергла абстрэлу населеныя пункты і ваенныя пазіцыі Азербайджана. У выніку абстрэлу ёсць загінулыя і параненыя сярод мірных жыхароў і ваенных Азербайджана.

«Іх кроў не застанецца неадпомшчанай», — запэўніў Аліеў. Прэзідэнт Азербайджана адзначыў, што азербайджанская армія наносіць удары па пазіцыях праціўніка і ёй ужо ўдалося знішчыць вялікую колькасць ваеннай тэхнікі арміі Арменіі.

Прэм'ер-міністр Нікол Пашынян, у сваю чаргу, абвінаваціў Азербайджан ў нападзе на непрызнаную Нагорна-карабахскую рэспубліку. Ён запэўніў, што армія абароны паспяхова супрацьстаіць нападу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0