Фота Надзеі Бужан
Прэс-служба МУС у сваім тэлеграм-канале паведамляе, што ўчора ў «падтрымку міру, бяспекі і спакою ва ўсіх рэгіёнах рэспублікі праведзена 13 мерапрыемстваў, у якіх удзельнічала каля сарака тысяч чалавек».
У сваю чаргу агульная колькасць удзельнікаў 10 пратэстных акцый, якія прайшлі на тэрыторыі 6 населеных пунктаў краіны, склала каля 300 чалавек, паведамляе прэс-сакратар міліцыі Вольга Чамаданава.
Паводле міліцыі, Жаночы марш сабраў не болей за 200 чалавек.
Усяго ўчора за парушэнне заканадаўства аб масавых мерапрыемствах затрымана 150 грамадзян. Да разгляду ў судзе спраў па адміністрацыйных правапарушэннях у месцы ўтрымання затрыманых змешчаныя 116.