Відныя літоўскія дзеячы навукі і мастацтва, сярод іх Томас Вянцлава, Оскарас Каршуновас, Юозас Будрайціс, Эгідзіюс Александравічус, Мар’юс Івашкявічус, Гінтаўтас Мажэйкіс напісалі адкрыты ліст прэзыдэнту Францыі Эманюэлю Макрону напярэдадні яго візыту ў Літву, піша Радыё Свабода.

«Памятаючы, зь якой цяжкасьцю мы спрабавалі дагрукацца да заходнеэўрапейскіх сталіцаў у 1990-я, мы напісалі публічны ліст прэзыдэнту Францыі Эманюэлю Макрону дзеля свабоды братоў-беларусаў, і выслалі ліст у Парыж напярэдадні яго візыту ў Літву», — паведамляе ў Фэйсбуку Дар’юс Куоліс, літоўскі культуроляг, грамадзкі дзеяч і палітык.

Ліст падпісалі 45 відных літоўскіх інтэлектуалаў, дзеячоў навукі і мастацтва,

Мастак Стасіс Эйдрыгявічус аформіў ліст у выглядзе пляката.

Прэзыдэнту Францускай Рэспублікі спадару Эманюэлю Макрону Вільня, 27 верасьня 2020 году

Спадар Прэзыдэнт,

У 1990 годзе мы, літоўцы, якія змагаліся за сваю свабоду, упарта заклікалі да сумленьня Францыі і Эўропы. І нарэшце мы былі пачутыя.

Сёньня да Вашага і нашага сумленьня, да сумленьня Эўропы заклікаюць нашы браты і сёстры беларусы. Іх жанчыны і мужчыны зазнаюць нялюдзкія катаваньні. І гэта адбываецца ў Эўропе XXI стагодзьдзя!

Мы спадзяемся, што Вы і свабодалюбівая Францыя пачуеце балючы крык свабоды людзей Беларусі.

З павагай,

Літоўскія пісьменьнікі, мастакі, навукоўцы

Нагадаем, што Эмануэль Макрон заявіў у інтэрв'ю Le Journal du Dimanche, што Лукашэнку варта добраахвотна сысці са сваёй пасады.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0