Кіраўнік Нагорнага Карабаха Араік Аруцюнян увёў на тэрыторыі непрызнанай рэспублікі ваеннае становішча і абвясціў ўсеагульную мабілізацыю. Відэазварот апублікаваў у Facebook яго прэс-сакратар Ваграм Пагасян.
«З-за сітуацыі, якая склалася, я склікаў пазачарговае пасяджэнне Нацыянальнага сходу і абвясціў ваеннае становішча і ўсеагульную мабілізацыя асоб, якім больш за 18 гадоў», — сказаў Аруцюнян.
Раніцай 27 верасня на мяжы Арменіі і Азербайджана пачаліся баі. Бакі абвінавацілі адзін аднаго ў парушэнні рэжыму цішыні і паведамілі пра ўжыванне цяжкай тэхнікі і артылерыі.
«Азербайджан пачаў напад на Нагорны Карабах, паведаміў прэм'ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян.
«Сітуацыя знаходзіцца ў аператыўным развіцці, інфармацыя будзе публікавацца па меры неабходнасці», — адзначыў ён.