27 верасня праваслаўная царква адзначае адно з сваіх найбольшых свят — Узвіжанне Святога і Жыватворнага Крыжа Гасподняга (Звіжанне).

Святкаванне Узвіжання запачаткаванае царквой пасля таго, як рымская імператрыца Алена здзейсніла паломніцтва ў Ерусалім у пошуках крыжа, на якім быў распяты Ісус.

Алена насамрэч знайшла крыж, а ў 325 г. яе сын імператар Канстанцін даў загад усталяваць крыж на Галгофе, каб усе жадаючыя маглі пакланяцца яму. 

Беларусы лічаць, што ў гэты дзень у лясах усе змеі збіраюцца разам, каб адправіцца на зімовы сон, таму 27 верасня людзі не рызыкавалі хадзіць у лес.

«Ва Узвіжання пару гадзюкі і вужакі хаваюцца ў нару».

Таксама гэты дзень лічыцца канчатковым развітаннем з летам.

Беларусы казалі: «На Узвіжанне халат з плеч, а кажух на плечы».

Сімвалічна, што сапраўды сёння яшчэ будзе цёпла, а заўтра ўжо пахаладае.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?