Прэс-сакратарка МУС Вольга Чамаданава заявіла, што ўцечкі персанальных даных супрацоўнікаў органаў унутраных спраў не было. «Канфідэнцыйнай інфармацыі пра супрацоўнікаў апублікавана не было», — сказала яна ў панядзелак у эфіры тэлеканала «Россия-24».

Па словах Чамаданавай, асабістыя даныя супрацоўнікаў, якія былі апублікаваныя, не з'яўляюцца сапраўднымі.

«Паводле інфармацыі нашага галоўнага ўпраўлення ўласнай бяспекі МУС, у якасці актуальнага быў прадстаўлены спіс чатырохгадовай даўнасці», — адзначыла яна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0