Пра гэта піша ў сваім Twitter карэспандэнт Свабоды ў Брусэлі Рыкард Юзвяк:

«Здаецца, няма «зялёнага святла» для санкцый ЕС адносна Беларусі на сённяшняй нарадзе кіраўнікоў МЗС. Здаецца, Кіпр усё яшчэ блакуе рашэнне. Хутчэй за ўсё, пытанне будзе перанесенае на пасяджэнне Рады ЕС у чацвер-пятніцу».

«Выглядае, што Швецыя і Фінляндыя пакуль супраць уключэння ў санкцыйны спіс Лукашэнкі. Здаецца, Швецыя, якая будзе старшыняваць у АБСЭ ў наступным годзе, усё яшчэ хоча мець канал камунікацыі з Лукашэнкам», — мяркуе ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0