Фота Надзеі Бужан

Фота Надзеі Бужан

Абарона адваката Максіма Знака абскардзіла ў Генпракуратуру абвінавачанне, прад’яўленае яму 18 верасня. Пра гэта Tut.by паведамілі адвакаты палітвязня Дзмітрый Лаеўскі і Яўген Пыльчанка.

У скарзе ставіцца пытанне аб незаконнасці пастановы аб прыцягненні Максіма Знака ў якасці абвінавачанага паводле ч. 3 арт. 361 Крымінальнага кодэкса.

«У абвінавачанні павінна быць апісанне часу, месца і іншых абставін пэўных дзеянняў. Нічога гэтага няма. Самае галоўнае, не прыводзяцца канкрэтныя выказванні, якія следчы лічыць заклікамі. А калі іх няма, то што аспрэчваць? Раз іх нават не напісалі, значыць, такія выказванні не выяўленыя ў прынцыпе; гэта значыць, адсутнічае такая прыкмета злачынства. Таксама не тлумачыцца, якім чынам некаторыя выказванні Максіма Знака маглі нанесці шкоду нацыянальнай бяспецы», — заявіў Дзмітрый Лаеўскі.

Абаронцы настойваюць на незаконнасці і неабгрунтаванасці ўзяцця Максіма Знака пад варту і будуць прасіць заслухаць адвакатаў, гатовых прыняць асабістую паруку за зняволенага калегу.

Максім Знак быў затрыманы 9 верасня, 18 верасня ён быў абвінавачаны ў «закліках да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь». У адказ ён абвясціў галадоўку, якую трымае да гэтага часу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0