17 верасня на праўладным канцэрце ў Мінск-арэне перад гледачамі выступіла ігумення гродзенскага праваслаўнага манастыра Гаўрыіла. Змест яе выступу выклікаў неадназначную ацэнку сярод праваслаўных. 

Сёння прэс-сакратар БПЦ Сяргей Лепін у сваім фэйсбуку адмежаваўся ад неадназначнай прамовы ігуменні: 

«М. Гаўрыіла была на мерапрыемстве па блаславенні мітрапаліта, але сам мітрапаліт не быў інфармаваны аб тым, што гэта не проста нейкае «жаночае» мерапрыемства, але мерапрыемства з пэўным палітычным падтэкстам. Ці быў парушаны прынцып неўмяшання ў палітыку м. Гаўрыілай у яе прамове? Відаць, так. Але, у любым выпадку, матушка выказала сваё меркаванне, якое просім не ставіць у віну ўсёй БПЦ». 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0