gpk.gov.by

gpk.gov.by

Дзяржаўная мяжа з Беларуссю можа быць закрыта і з боку Польшчы і Літвы. Так адрэагавалі на заяву Аляксандра Лукашэнкі ў тэлефоннай размове ў пятніцу літоўскі і польскі прэзідэнты Гітанас Наўседа і Анджэй Дуда, паведамляе прэс-служба лідара Літвы.

«Улады некаторых краін проста забываюць, што ў міжнародных адносінах дзейнічае люстраны прынцып. Межы можна зачыніць і з абодвух бакоў», — прыводзяцца ў паведамленні словы Науседы.

Ён лічыць дзеянні Мінска «правакацыяй без канкрэтных падстаў». Абмеркаваўшы сітуацыю, прэзідэнты адзначылі, што «ніякіх актыўных дзеянняў, якімі былі б пацверджаныя пагрозы з боку Беларусі, пакуль няма».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0