Кіраўніцтва гомельскага КЖРЭУП «Цэнтральнае» палічыла колькасць складзеных адміністрацыйных пратаколаў з пачатку года і прыйшло да высновы, што іх менш у параўнанні з такім жа перыядам мінулага года. Намеснік дырэктара па ідэалагічнай працы і агульных пытаннях прадпрыемства Алег Краўцэвічус запатрабаваў прыняць тэрміновыя меры па забеспячэнні выяўлення дастатковай колькасці правапарушэнняў. Адпаведны ліст, адрасаваны начальнікам ЖЭУ Цэнтральнага раёна Гомеля, апублікавала «Гомельская Вясна».

У дакуменце гаворыцца, што ў мінулым годзе КЖРЭУП «Цэнтральным» было складзена 620 пратаколаў аб адміністрацыйных правапарушэннях. Каб дасягнуць гэтых паказчыкаў у гэтым годзе, неабходна складаць як мінімум 15 пратаколаў на тыдзень.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0