Так лічыць дырэктар Службы знешняй разведкі РФ Сяргей Нарышкін. Тэкст яго заявы паступіў у ТАСС ад прэс-бюро СВР.

«У падзеях у Беларусі выразна прасочваецца заходні след. Пратэсныя акцыі з самага пачатку носяць добра арганізаваны характар і каардынуюцца з-за мяжы», — заявіў кіраўнік СВР.

Нарышкін заявіў, што ЗША ў 2019-2020 гадах накіравалі на падрыхтоўку антыўрадавых акцый у Беларусі $20 млн.

Ён падкрэсліў, што на гэтыя грошы ажыццяўлялася фармаванне сеткі незалежных блогераў і інфармацыйных акаўнтаў у сацыяльных сетках, падрыхтоўка актывістаў да правядзення вулічных акцый. «Найбольш перспектыўныя з іх праходзілі навучанне за мяжой, у прыватнасці ў Польшчы, Літве і Украіне, дзе з імі займаліся вопытныя амерыканскія інструктары па негвалтоўных пратэстах», — заявіў Нарышкін.

«Гэта ўнутраны палітычны крызіс». Ціханоўская адказала дырэктару Службы знешняй разведкі Расіі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0