У межах агульнай грамадскай кампаніі па вызваленні беларускіх палітычных зняволеных Беларускі Свабодны тэатр распачаў кампанію #freekalesnikava.

Фота Надзеі Бужан.

Фота Надзеі Бужан.

«Гэта не азначае, што мы патрабуем толькі ейнага вызвалення, але азначае, што ў ейнай асобе мы патрабуем вызваленняў ўсіх беларускіх палітвязняў, расследаванняў забойстваў і фактаў гвалту над мірнымі пратэстоўцамі і правядзення новых сумленных і празрыстых прэзідэнцкіх выбараў без удзелу Аляксандра Лукашэнкі і пад кантролем міжнародных структур», — гаворыцца ў паведамленні.

Беларускі Свабодны тэатр праводзіў і быў удзельнікам мноства грамадскіх кампаній: #FreeSentsov — па вызваленні ўкраінскіх палітвязняў; #WeRemember — па спыненні гвалтоўных знікненняў у Беларусі; #GiveABodyBack — па адмене смяротнага пакарання ў краіне, і іншых.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0