У пункце пропуску Новая Гута сабраліся яўрэі-хасіды, якіх не пускаюць ва Украіну.

З-за вялікай колькасці людзей украінскія памежнікі выстраіліся са шчытамі, перакрыўшы дарогу на нейтральнай тэрыторыі паміж Новай Гутай і Новымі Ярылавічамі.

Як распавялі «ЧП Гомель» у Гомельскім памежным атрадзе, больш за 1,5 тысячы хасідаў планавалі патрапіць ва Украіну да 19 верасня (Новы год па яўрэйскім календары), але там да 29 верасня ўвялі абмежаванні на ўезд замежнікаў.

Памежная служба Украіны адмаўляе ва ўездзе замежнікам, у тым ліку хасідам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0