80-гадовы мужчына ў Паркул-Шэно (Parcoul-Chenaud) збіраўся вячэраць, але яго раздражняла муха, што гудзела над вухам, піша Бі-бі-сі — Украіна.

Ён вырашыў знішчыць насякомае электрычнай мухабойкай. Пачалася пагоня. А ў доме стаяў газавы балон.

Рэакцыя паміж электрычным разрадам з электрычнай мухабойкай выклікала выбух, што разбурыў кухню і часткова пашкодзіў дах дома.

Дзядулю ўдалося выратавацца, ён атрымаў толькі апёкі рук.

Лёс мухі невядомы.

Мужчына часова жыве ў мясцовым кемпінгу, пакуль яго сваякі рамантуюць дом.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0