Намесніца дырэктара брэсцкай школы-сада №10 Людміла Марчук і дырэктарка Алена Буглаева.

Намесніца дырэктара брэсцкай школы-сада №10 Людміла Марчук і дырэктарка Алена Буглаева.

Дырэктарка брэсцкай школы-сада №10 Алена Буглаева напісала заяву на звальненне. У бацькоўскіх чатах сталі пісаць, што яе вымусілі звольніцца за сумленны падлік галасоў, піша «Еўрарадыё».

«Еўрарадыё» датэлефанавалася да Алены Буглаевай. Яна адмовілася раскрываць падрабязнасці, але пацвердзіла, што звальняецца. І дадала, што разам з ёй са школы-сада сыходзяць дзве яе намесніцы.

— Намесніц звольніла я. Яны звальняюцца са мной з салідарнасці, — адказвае экс-дырэктарка. — Прычына — мая грамадзянская пазіцыя. Я працую сумленна, дзе б я ні працавала. Вось мой адказ.

На прэзідэнцкіх выбарах Буглаева была старшынёй камісіі на ўчастку №87, які размяшчаўся якраз у школе-садзе №10. Мяркуючы па пратаколе, вывешаным у дзень галасавання, упэўненую перамогу тут атрымала кандыдатка ў прэзідэнты Святлана Ціханоўская. Яна набрала ў 2,3 раза больш галасоў, чым яе асноўны сапернік Аляксандр Лукашэнка — 1155 супраць 499.

Фота пратакола галасавання на ўчастку №87 / belarus2020.org

Фота пратакола галасавання на ўчастку №87 / belarus2020.org

— Па словах дырэктаркі, яе выклікалі на размову, пасля якой яна сама напісала заяву. Таксама больш няма ў нас намесніцы дырэктара па вучэбнай рабоце і намесніцы дырэктара па гаспадарчай частцы. Сёння яны з намі развіталіся, — расказала «Еўрарадыё» адна з супрацоўніц школы-сада.

Разам з дырэктаркай школы таксама вырашылі звольніцца намесніца дырэктара па вучэбнай рабоце Людміла Марчук і намесніца дырэктара па гаспадарчай рабоце Жанна Залюбіч. Марчук на выбарах была сакратаром УВК на тым жа ўчастку, што і Алена Бугаева.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?