МУС Беларусі фіксуе факты звальнення супрацоўнікаў «пад уплывам дэструктыўнай агітацыі» і з-за «замбавання ў СМІ», але яны не масавыя, заявіў начальнік галоўнага ўпраўлення ўласнай бяспекі Міністэрства Андрэй Паршын, перадае «Інтэрфакс».

Па словах Паршына, асобныя супрацоўнікі, «якія заявілі пра сваю нейкую прыналежнасць да тых ці іншых палітычных плыняў і склалі свае паўнамоцтвы», ужо звяртаюцца з просьбай аб вяртанні на службу. МУС, у сваю чаргу, разглядае пытанне аб мэтазгоднасці іх паўторнага прыёму.

Супрацоўнікі, якія паўторна вяртаюцца на службу, тлумачаць, што «падвергліся ўплыву тэлеграм-каналаў і сацыяльных сетак, дэструктыўнай агітацыі і замбаванню ў СМІ», а цяпер «усвядомілі правільна сітуацыю», распавёў Паршын.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0