Студэнты МДЛУ сустрэліся з рэктарам універсітэта Наталляй Баранавай, у ВНУ да гэтага часу прыйшлі і бацькі, якія патрабавалі ад адміністрацыі ВНУ абараніць сваіх дзяцей, піша Tut.by.

— Дарагія студэнты і бацькі, — звярнулася Наталля Баранава да прысутных. — Тое, што адбылося ў універсітэце, мы расцэньваем як сур'ёзнае надзвычайнае здарэнне. І гэта было для нас зусім нечакана. Літаральна да гэтага за пяць хвілін я патэлефанавала (называе імёны супрацоўнікаў) спытаць, ці ўсё ў нас у парадку ў фае. Мы ведалі, што вы пойдзеце спяваць песню, мы паслалі туды дэкана, каб кожны пагаварыў са сваімі студэнтамі. І дэканы стаялі і чакалі, калі вы праспяваеце.

Наталля Баранава сказала, што ўжо звязалася з першым намеснікам міністра ўнутраных спраў Генадзем Казакевічам.

— Час сышоў, каб удакладніць, куды павезлі нашых студэнтаў. Іх ужо вязуць назад з Партызанскага РУУС.

Затрымалі ў ВНУ пяць чалавек. Па інфармацыі Наталлі Баранавай, праваахоўнікі расцанілі тое, што адбывалася ў універсітэце, як несанкцыянаваную акцыю. Рэктар адказала Генадзю Казакевічу, што ў МДЛУ ведалі, што студэнты збіраюцца спяваць.

— Вы перадайце, калі ласка, што студэнты жартуюць з агнём, — перадала рэктар МДЛУ словы першага намесніка міністра ўнутраных спраў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0