У эфіры тэлеканала СТБ выйшаў сюжэт, у якім пракаментавалі рэзанансны допіс спартсмена і экс-дэпутата Вадзіма Дзевятоўскага.

Нагадаем, раней Дзевятоўскі напісаў у сваім фэйсбуку: «Лукашэнка — не мой прэзідэнт».

«Паводле нашай інфармацыі, старшыня Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі зараз знаходзіцца ў шпіталі пад наглядам медыкаў. Папярэдне, у яго дыягнаставаны нервовы зрыў. Як паведамляюць нашы крыніцы, сваю заяву на старонцы ў фэйсбуку Дзевятоўскі зрабіў пад ціскам», — гаворыцца ў сюжэце.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0