У журналіста hrodna.life Руслана Кулевіча пераломы абедзвюх рук. Хлопца затрымалі 11 жніўня, калі ён асвятляў акцыю пратэсту ў Гродне.

Яго асудзілі на сем сутак, але неўзабаве неспадзявана выпусцілі з ізалятара. Цяпер Руслан у бальніцы хуткай дапамогі.

Ён ляжыць у адной палаце з басістам гурта Dzieciuki, якога таксама збілі пасля затрымання, паведамляе «Еўрарадыё».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0