Экс-міністр культуры, дырэктар Купалаўскага тэатра Павел Латушка звярнуўся перад уваходам у тэатр перад некалькімі людзьмі.

«Мне стала сорамна, калі я сёння раніцай пабачыў сведкі простых людзей, як іх катавалі. Прытым катавалі беларусы. Я сказаў матулі: мне сорамна, што я беларус. Але адразу прыйшла думка, што я ганаруся тымі, хто прагне мець сваё ўласнае меркаванне. Я, як былы дыпламат, былы міністр культуры, я хачу верыць у тое, што наша грамадства шчырых і сумленных людзей, аб'яднана адным: верай у Беларусь. Мы — беларусы».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0