Сілавікі масава затрымліваюць веласіпедыстаў у Мінску. Гэта адбылося пасля таго, як яны арганізавалі групавыя паездкі па горадзе — такая акцыя за свабодныя выбары і супраць Аляксандра Лукашэнкі.
Пасля затрыманняў ля кінатэатра Кастрычнік на месцы працуюць адразу дзве брыгады хуткай дапамогі. Як мінімум адзін чалавек ляжаў проста каля аўтазака.