У гатэлі «Мінск» у сталіцы Беларусі затрымалі штатных карэспандэнтаў тэлеканала «Настоящее Время» — Ірыну Рамалійскую, Юрыя Баранюка і Івана Грабенюка. Іх вязуць у Маскоўскі РУУС Мінска. Прычына затрымання на гэты момант невядомая.
Рамалійская і Грабянюк з'яўляюцца грамадзянамі Украіны, Баранюк — грамадзянін Расіі.
Тэлефоны траіх затрыманых і ўласнага карэспандэнта тэлеканала ў Беларусі Рамана Васюковіча цяпер заблакаваныя.
0
0
0
0
0
0