Мінгарвыканкам на сваім сайце размясціў каментар з «нагоды зрыву раённага мерапрыемства ў Кіеўскім скверы 6 жніўня».
«Раённае гарадское мерапрыемства, арганізаванае ў Кіеўскім скверы 6 жніўня, было сарвана з удзелам двух супрацоўнікаў Мінскага гарадскога Палаца дзяцей і моладзі, якіх прыцягнулі для забеспячэння музычнага суправаджэння свята ў якасці дыджэяў. Гэтая акцыя прайшла па сцэнары перадвыбарчага штаба Святланы Ціханоўскай і была накіравана на стварэнне канфлікту з непрадказальнымі наступствамі».
Асабліва падкрэсліваецца, што «адзін з супрацоўнікаў прыцягваўся да адказнасці за ўхіленне ад прызыву на вайсковую службу».