Пра трагічны выпадак, што здарыўся ў Рубелі, паведамляе ў сваім тэлеграм-канале СК

16-гадовы падлетак на беразе Чаквы вудзіў рыбу. Потым вырашыў выкупацца і ўвайшоў у ваду. Стаў тануць. З вадаёма хлопца дастаў мужчына, які знаходзіўся непадалёк.

Ён разам з аднавяскоўцамі на мотаблоку павёз юнака насустрач выкліканай брыгадзе хуткай дапамогі, але хлопец памёр па дарозе, не прыходзячы ў прытомнасць.

Па дадзеным факце следчыя праводзяць праверку.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?