Лукашэнка заявіў, што прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі добры чалавек і народжаны «кампанейскім мужыком».
«Валодзя добры. Ведаеце, мне яго шкада. Ён трапіў. Не мне вам тлумачыць, якая сітуацыя ва Украіне, што яму дасталася. Ён, вядома ж, не дурны чалавек, хоць і з іншай сферы», — сказаў ён.
Паводле слоў Лукашэнкі, Зяленскі часам яго смяшыў.
«Ён сам па сваім складзе — ён не такі, як я, я гэтага не магу. Ён такое ляпне — добрым сэнсе слова — проста зойдзешся ад смеху. Вось ён народжаны такім: раскаваным, усмешлівым, кампанейскім мужыком», — сказаў ён.
0
0
0
0
0
0