Пра гэта распавёў ён у інтэрв'ю ўкраінскаму журналісту Дзмітрыю Гардону.

Лукашэнка паведаміў, што ў яго не было панікі, так як не ведаў, што захварэў.

— У мяне магчымасці не было такога, каб нават падумаць. Я як вавёрка ў коле быў: тут парад, я думаю: «не дай Бог да параду захварэю, трэба ж яго правесці», потым Дзень незалежнасці 3 ліпеня, думаю: «Божачкі, як мне дацягнуць, гэты Дзень незалежнасці перажыць», потым думаю: «Ну там жа выбары, калі я захварэю…». Ты ж бачыў, як я жыў, я ж з усімі сустракаўся, хадзіў.

Гардон удакладніў, ці не заразіў ён расійскага калегу, калі сустракаўся з ім 24 чэрвеня на парадзе ў Маскве?

— Ну што вы. Усё было там нармальна, без пытанняў, - адказаў Лукашэнка.

— Пытанне не ў тым, што я заразіўся. Упершыню вам скажу, мы схіляемся да таго, што ўсё ж такі мне яго падкінулі. Я зараз пачынаю шукаць той момант, дзе гэта адбылося. Не буду казаць, каб не пакрыўдзіць людзей. Вось у чым праблема. І я, можа быць, і перахадзіў бы, панікі не было, я не ведаў, што… Ну адчуваў, што недзе не тое, але мае дамашнія захварэлі.

Тады Лукашэнка паехаў з імі ў бальніцу, на КТ. Там доктар сказала, што ён на нагах перанёс каранавірус.

- Яна мяне заводзіць у гэты пакой, сама ўжо зняла гэтую маску, сядзіць са мной, я ж перанёс на нагах, ужо ўсё, антыцелы ў мяне, і паказвае мне — вось ачаг, вось ачаг. Яны ўжо разышліся даўно: гэта ўжо тыдзень, гэта 10 дзён. Ну яны ж кожны дзень па 50 здымкаў гэтых бачаць.

Лукашэнка ўзрадаваўся і падзякаваў доктару, але тая яго затрымала ў кабінеце.

— Не-не, пачакайце, вось гэта мне не падабаецца нешта, вось нейкі ўчастак і іншае, — распавёў Лукашэнка. — Я думаю, слухай, не нагнятай абстаноўку, мне працаваць трэба, і сышоў.

- Праверылі ўсё: у мяне — плюс, у маіх —плюс. Я пайшоў дадому, ну плюс і плюс. Назаўтра горш стала. Зноў пераправерылі. І яны зрабілі выснову, што мяне ўдарыла хвастом гэтая пандэмія. Гэта значыць ужо на ізлёце яна мяне зачапіла хвастом, і яны знайшлі гэты ачаг. Я кажу: «хлопцы, 4 жніўня (у гэты дзень праходзіла пасланне парламенту і народу), гэта значыць учора, я не магу не ўстаць перад усім светам». Там жа ўсё заточана было на мне, вы разумееце? Дактары кажуць: «Аляксандр Рыгоравіч, свят-свят, вам нельга, вам нельга хадзіць, вы павінны ляжаць». «На тым свеце — чатыры дні тэрміну», - адказаў ён і выклікаў міністра.

— І вось яны мяне за 4 ці 5 дзён скляпалі - і я стаяў ужо за трыбунай, — паведаміў кіраўнік дзяржавы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0