Паводле інфармацыі Babruysk.by, 5 жніўня ў Бабруйску затрымалі трох незалежных назіральнікаў. Пры гэтым двое з іх дагэтуль знаходзяцца ў міліцыі.

У 13.30 каля ўчастку № 30 затрымалі Уладзіміра Міхалапа, потым на ўчастку № 35 — Эдуарда Грынявецкага, а на ўчастку № 43 — Наталлю Саед.

Уладзімір Міхалап знаходзіўся каля школы, у якой абсталяваны выбарчы ўчастак, а калі паспрабаваў зайсці ў фае — старшыня выбаркама выклікала міліцыю. У выніку актывіста затрымалі нібыта за дробнае хуліганства і адправілі на суткі — 10 сутак яму прысудзілі за ўдзел у мірным пратэсце 19 чэрвеня.

Эдуарда Грынявецкага затрымалі на наступны дзень пасля таго, як у размове са старшынёй камісіі ён вымавіў: «Нам жа жыць з вамі ў адной краіне». За гэта на яго склалі пратакол па факце дробнага хуліганства і да суда ён будзе знаходзіцца ў міліцыі.

Назіральнік ад ініцыятывы «Сумленныя людзі» Наталля Саед атрымала пратакол за непадпарадкаванне службовай асобе, калі знаходзілася ў фае інтэрната — на выбарчым участку № 43. Яе паспрабавалі выставіць на вуліцу, а потым выклікалі міліцыю. Паведамляецца, што ў аддзяленні яе абшукалі, забраўшы тэлефон, а калі ў 21.30 адпусцілі — тэлефон не вярнулі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0