Яўка на датэрміновым галасаванні на выбарах у Беларусі сведчыць аб тым, што беларусы «насцярожыліся» і зразумелі, што могуць «страціць краіну», лічыць Аляксандр Лукашэнка. Яго словы цытуе sb.by.

«Абапірайцеся на нашых людзей, на беларусаў! Яны сёння, я нутром гэта чую, зразумелі, што могуць страціць краіну. І вось гэта датэрміновае галасаванне, калі людзі валам пайшлі, кажа пра тое, што людзі насцярожыліся. Яны ўчапіліся за гэты кавалак зямлі і яго страціць не хочуць», — сказаў Лукашэнка ў чацвер на нарадзе наконт выбараў.

ЦВК сцвярджае, што за два дні датэрмінова прагаласавалі 12,75%

Як можна праверыць лічбы яўкі на датэрміновае галасаванне, якія абвяшчае Ярмошына? 

«У мяне за плячыма 12 гадоў працы ў органах»: 20 незалежных назіральнікаў штодзённа дзяжураць пад школай у Каменнай Горцы

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0