Дзяржаўныя СМІ і афіліяваныя з імі тэлеграм-каналы працягваюць «выкрываць» анлайн-платформу падліку галасоў «Голас».

Вядучыя праграмы «Зразумелая палітыка плюс» Іван Эйсмант і Вікторыя Сянкевіч

Вядучыя праграмы «Зразумелая палітыка плюс» Іван Эйсмант і Вікторыя Сянкевіч

Лічыльнік на сайце праекта паказвае, што па стане на вечар 5 жніўня ў сістэме зарэгістраваліся 812 тысяч чалавек. Аднак дзяржаўныя медыя пераконваюць, што лічбы завышаныя больш чым у 100 разоў. З чаго яны робяць такую выснову?

«3 жніўня была зробленая спроба прывязаць тых, хто зарэгістраваўся, да карты Беларусі. Раптоўна высветлілася, што актывістаў налічваецца ад сілы 6000 чалавек», — паведамілі ў праграме «Зразумелая палітыка плюс» на «Беларусь 1».

Пры рэгістрацыі ў «Голасе» карыстальнік указвае, за якога кандыдата збіраецца галасаваць, а таксама называе свой участак для галасавання.

Сістэма падлічвае, колькі выбарцаў з канкрэтнага ўчастка ўжо зарэгістраваліся і на падставе гэтага ўказвае ўзровень пакрыцця — выдатны, добры ці «можа быць палепшана».

Калі наблізіць карту, можна ўбачыць кожны ўчастак, калі аддаліць — участкі, натуральна, накладаюцца адзін на аднаго.

Цэнтрвыбаркам паведамляе, што на тэрыторыі Беларусі створана 5 723 участкаў. Апроч таго, яшчэ 44 участкі адкрываюцца за мяжой.

Тыя лічбы, што заўважылі работнікі БТ — колькасць існуючых участкаў на тым ці іншым кавалку карты Беларусі. 

На тэрыторыі Беларусі пазначана лічба 5726. Гэта 5723 беларускіх участкаў, а таксама, найхутчэй, участкі ў суседніх Беластоку, Вільні і Даўгаўпілсе

На тэрыторыі Беларусі пазначана лічба 5726. Гэта 5723 беларускіх участкаў, а таксама, найхутчэй, участкі ў суседніх Беластоку, Вільні і Даўгаўпілсе

Калі наблізіць карту, тыя самыя 5723 распадаюцца на драбнейшыя лічбы

Калі наблізіць карту, тыя самыя 5723 распадаюцца на драбнейшыя лічбы

Можна пабачыць і колькасць участкаў у розных раёнах Брэста

Можна пабачыць і колькасць участкаў у розных раёнах Брэста

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?