Перад самымі выбарамі, 8 жніўня, у гарадах Беларусі ўлады арганізоўваюць канцэрты, у тым ліку з удзелам замежных выканаўцаў (пераважна расійскіх і ўкраінскіх).

У Мінску на пляцоўцы каля Палаца спорту выступяць амерыканскія рэперы Tyga і Saint Jhn, расійскія гурты «Кар-мэн», «Отпетые мошенники», а таксама іншыя артысты.

У Брэсце выступяць Алег Віннік, Юліяна Каравулава, Стас Пʼеха, Аксана Кавалеўская.

У цэнтры Віцебска будуць выступаць Рыгор Лепс, Аляксандр Панаётаў, гурты «Фабрика» і «Лас Вегас».

У Гродне — Леанід Агуцін, Уладзімір Прэснякоў, Руслан Аляхно, Эліна Чага.

У Бабруйску — Ціна Караль, Паўло Зіброў, «Лісапетний батальйон» і іншыя.

У Барысаве выступіць Таісія Павалій.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?