У Гродне медыкі і міліцыянты ўгаварылі дзяўчыну не скакаць з моста, паведамляе МУС.
Інцыдэнт адбыўся сёння днём у цэнтры Гродна.
Пабачыўшы міліцыянтаў, дзяўчына сказала не набліжацца, пагражаючы скочыць уніз. Медыкі і міліцыянты здолелі адгаварыць яе і тым самым прадухілілі трагедыю.
Цяпер жыццю і здароўю дзяўчыны нічога не пагражае. Як высветлілася пазней, прычынай такога ўчынку стала сварка з блізкімі.





